Мой горад

Ёсць горад на ціхай прыгожай рацэ,
Дзе я нарадзіўся, жыву,
Дзяцінства прайшло і дзе ў школу пайшоў.
Аднойчы сказаў: ”Я люблю
Вялікую Троіцкую, помнік важдзю,
І парк, і Каложу-царкву.”
Я ведаю ў свеце не многа мясцін,
Падобных на Гродна маё.
Па гораду пройдзеш – і сонца ў душы,
Навокал фантаны любві,
І кветкі квітнеюць, і пахнуць сады,
І рэчка заве да сябе.
Мой горад, я вельмі кахаю цябе,
Ты ў свеце адзіны такі.
Штодня прыгажэеш, расцеш
На радасць нашчадкам усім.
А вечарам выйдзеш – так вабяць агні,
Па вуліцы пройдзеш- спакой.
Усе сцежкі дадому вядуць праз гады,
Мой горад, жыву я табой.
Куды б ні паехаў і дзе б я ні быў,
Мой Гродна, успамінаю цябе.
Ты быццам бы маці сустрэнеш мяне,
Прытуліш- і стане на сэрцы цяплей.

Панасюк Уладзіслаў, 8 "П" клас

Комментариев нет:

Отправить комментарий